3 траўня 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой затрымаліся 650 грузавікоў

1
На мяжы з Літвой затрымаліся 650 грузавікоў

У чарзе на ўезд у Беларусь раніцай у панядзелак чакае прыкладна 650 грузавых аўтамабіляў.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы Linava, транспартныя патокі павялічыліся ў перадкалядны перыяд, а Дэпартамент мытні сцвярджае, што чэргі маглі ўтварыцца з-за абнаўлення інфармацыйнай сістэмы ў Беларусі, піша ru.delfi.lt.

Па дадзеных Дэпартамента мытні, на памежным пераходзе Лаварышкес (Lavoriskes) у панядзелак раніцай стаялі ў чарзе 245 грузавых аўтамабіляў, у Медзінінкай - 320, а ў Шальчынінкай - 80.

«З аднаго боку, для нас гэта звычайная сітуацыя, таму што кожную восень патокі павялічваюцца і з-за недастатковай інфраструктуры ўтвараюцца вялікія чэргі», - сказаў BNS прэс-аташэ Linava Гіціс Вінцявічус.

Па словах прэс-аташэ Дэпартамента мытні Літвы Гінтарэ Шаткаускене, у пятніцу Беларусь папярэдзіла, што ў выходныя будзе праводзіцца абнаўленне інфармацыйных сістэм.

«У пятніцу мы атрымалі інфармацыю, што ў выходныя Беларусь будзе абнаўляць інфармацыйныя сістэмы, таму знізіцца прапускная здольнасць на мяжы. Абнаўленне сістэм ужо павінна было адбыцца, але чэргі, якія ўтварыліся ў выходныя, цяжка ліквідаваць (...) Акрамя таго, трэба звярнуць увагу на тое, што не працуе пост у Райгардасе», - сказала Шаткаускене.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках