3 траўня 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі рабочы зламаў нос міліцыянту

33
Гомельскі рабочы зламаў нос міліцыянту

У гомельскім забаўляльным цэнтры наведвальнік зламаў нос міліцыянту.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 6 кастрычніка была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Гомеля за супраціў супрацоўніку міліцыі.

«6 кастрычніка ў 4.35 у забаўляльным цэнтры «Плаза» п'яны рабочы будаўнічай арганізацыі аказаў супраціў і зламаў нос міліцыянту-кіроўцу дэпартамента аховы, які знаходзіўся ў форменным абмундзіраванні пры выкананні службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку. Вядзецца следства», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках