3 траўня 2024, Пятніца, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі гіганцкія каналы з цёплай вадой

8
Пад антарктычнымі льдамі знайшлі гіганцкія каналы з цёплай вадой

Сетка гіганцкіх каналаў, па якіх цячэ цёплая талая вада, якая ўтварылася пры раставанні леднікоў знутры, выяўленая ў Антарктыдзе.

Ганна Ле Брок з універсітэта Эксэтэр у Велікабрытаніі і яе калегі знайшлі сістэму падлёдных каналаў пры дапамозе здымкаў і дадзеных, якія былі сабраныя спадарожнікам Terra і радарамі самалётаў, піша Nature Geoscience.

Навукоўцы даследавалі шэльфавы ледавік Фільхнера – частку лядовай шапкі ў заходняй «палове» Антарктыды, які пакрывае значную частку вод мора Уэдэла. Гэты лядовы масіў у апошнія гады прыкметна скараціўся, што заахвоціла навукоўцаў вывучыць яго ўнутраную структуру, піша РІА «Новости».

Высветлілася, што пад тоўшчай гэтага ледавіка хаваюцца велізарныя каналы, праз якія талая вада цячэ да бакоў лядовага масіва. Па разліках навукоўцаў, некаторыя з іх могуць пасупернічаць па сваёй вышыні з Эйфелевай вежай, а іх даўжыня можа дасягаць некалькіх сотняў кіламетраў.

«Калі мы хочам зразумець, як паводзіць сябе лядовы шчыт Антарктыды і як ён уплывае на рост узроўню мора, мы павінны разумець тое, як вада каля яго падножжа ўплывае на яго «здароўе». Інфармацыя, якую мы атрымаем пры вывучэнні гэтых каналаў, дазволіць нам лепш разумець тое, што адбываецца з вадой, і як сябе будзе паводзіць ледавік у будучыні», - заключае Ле Брок.

Раней брытанскія навукоўцы выявілі, што раставанне шэльфавых ледавікоў Антарктыкі тлумачыць да 90% агульнай страты кантынэнтам лёду.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што ледавікі, якія прыкметней усяго страцілі ў вышыні, апынуліся найбольш моцна схільнымі падводнаму раставанню. На думку навукоўцаў, іх дадзеныя дапамогуць, у прыватнасці, лепш зразумець, як льды Антарктыкі будуць рэагаваць на далейшы рост тэмпературы акіяна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках