3 траўня 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі ляснік трапіў ва ўкраінскае шоў з песняй пра Брагін (Відэа)

19

Аляксандр з Гомеля прадставіў суддзям альтэрнатыўную версію песні Madcon «Beggin».

На ўкраінскім тэлебачанні пачаўся чацвёрты сезон шоў «Х-фактар». Беларусы не без гонару сочаць у інтэрнэце за поспехамі сваіх суайчыннікаў. Перамога ў праекце, якая амаль усміхнулася Яўгену Літвінковічу, у гэтым годзе вабіць іншых, не менш таленавітых беларусаў.

У шоў удзельнічае беларускі гурт «Інжыр», яго таксама штурмуе ляснік з Гомеля. 20-гадовы Аляксандр Сацура распавёў вядучай, што прыглядае за «мужыкамі, якія ўвесь час п'юць, і лічыць іх зарплату». Пасля гэтага выйшаў на сцэну і спеў альтэрнатыўны варыянт папулярнай песні нарвежскага хіп-хоп гурта на беларускай мове, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Выступленне «беларуса з пяшчотнай душой» кранула членаў журы - Сяргея Саседава, Ірыну Дубцову і Сярогу.

«Давайце падтрымаем, мне ж няма чаго губляць, хлопцы», - папрасіў Аляксандр і спеў:

«Да цябе я еду, бэйба, у Брагiн

У Брагiн, Брагiн, у-у-у

Да цябе я еду, май бэйба!

У Брагiн, Брагiн, у-у-у

За табою еду, май бэйба!

Жалезны конь няхай ляцiць

Да Брагiна да i нас болей не спынiць!

У першы раз цяпло вачэй

Я больш за ўсе убачыць сам хачу хутчэй!

«Х-Фактар» - украінская версія брытанскага праекта The X Factor - музычнага шоў талентаў, асноўнай мэтай якога з'яўляецца пошук і развіццё песеннага таленту канкурсантаў. Канкурсантаў выбіраюць шляхам публічных праслухоўванняў. Кастынгі праходзяць у найбуйнейшых гарадах Украіны: Днепрапятроўску, Львове, Данецку, Адэсе, Харкаве і Кіеве.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках