3 траўня 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец ніяк не можа вырашыць лёс «Міс Менск»

8

Старшыня савета па маральнасці не называе дату разгляду вынікаў сталічнага конкурсу прыгажосці.

Больш за тое, ён не ўпэўнены ў мэтазгоднасці гэтага пасяджэння, піша «Салiдарнасць».

Хто павінен несці адказнасць за арганізацыю скандальнага конкурсу і ці пазбавяцца танцоркі go-go, стрыптызёршы і пераможца, якая апублікавала адкрытыя фота ў сацсетцы, сваіх тытулаў, заваяваных на конкурсе «Міс Менск-2013»? Адказ на гэта пытанне, як раней было агучана, мелі намер даць члены савета па маральнасці, які ўзначальваецца Мікалаем Чаргінцом.

Пасяджэнне савета ўжо некалькі разоў пераносілася. Аднак праз тры месяцы пасля скандалу Мікалай Чаргінец не можа сказаць, калі ж прадстаўнікі грамадскасці вырашаць лёс конкурсу «Міс Менск-2013».

«Вось-вось з'явіцца сакратар савета па маральнасці. Мы з ім узгоднім гэта пытанне. Ён пракансультуецца з членамі савета, калі лепш гэта правесці, - заявіў Чаргінец. - Не ведаю, ці варта ўжо глядзець гэтыя фатаграфіі, калі на ўсё гэта зрэагавалі - параімся».

Тлумачачы, што ён мае на ўвазе пад «зрэагавалі», суразмоўца дадаў:

«Наўздагон нядобра. Лепш калі мы рэагуем, і тут жа за намі рэагуюць. Паглядзім. Давайце стэлефануемся праз пару дзянькоў».

На гэтым, спаслаўшыся на людзей у кабінеце, Мікалай Чаргінец скончыў размову.

Нагадаем, ні адзін з арганізатараў сталічнага конкурсу да гэтага часу не пакараны. Пры гэтым тытулы самых прыгожых дзяўчат сталіцы застаюцца ў Яны Канцавенка, якая выклала пікантныя фота ў сацсетку, танцоркі go-go Наталлі Башуры і стрыптызёршы Кацярыны Войтус.

Чергинец никак не может решить судьбу «Мисс Минск»
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках