3 траўня 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы сябе загналі незразумела куды

54
Лукашэнка: Мы сябе загналі незразумела куды

Беларускі кіраўнік сустрэўся з прэм'ер-міністрам Украіны ў Менску.

Лукашэнка не бачыць праблем у заключэнні Кіевам пагаднення з ЕЗ аб асацыяцыі і лічыць, што будзе знойдзеная нейкая формула супрацоўніцтва Украіны з Мытным саюзам. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з Мікалаем Азаравым, піша БелТА.

«Мы самі сябе загналі незразумела куды. Заўсёды трэба зыходзіць з рэалій. Тое, што Украіна падпісвае пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам, гэта ўжо практычна факт, які адбыўся, калі верыць заявам з Бруселя і Кіева. Таму нам таксама трэба падыходзіць да гэтага такім чынам, што Украіна як суверэнная, незалежная дзяржава выбрала гэты шлях і вырашыла заключыць гэта пагадненне», - заявіў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што не бачыць праблем у гэтым кроку ў кірунку супрацоўніцтва Кіева і Бруселя і адзначыў важнасць таго, каб яно не закрывала для Украіны супрацоўніцтва з Адзінай эканамічнай прасторай і Мытным Саюзам.

«Калі Мытны саюз будзе задавальняць украінскія прапановы, мы пойдзем насустрач, калі яны будуць недасканалымі і будзе перакос у бок Еўразвяза, то, вядома, ні Расея, ні Казахстан, ні Беларусь на гэта не пойдуць. А калі і пойдуць, то на падставе нейкіх кампрамісаў. Хочам мы гэтага ці не хочам, але нам ужо даводзіцца жыць у пэўных рэаліях і зыходзячы з гэтага выбудоўваць нашу агульную палітыку. Як бы Украіна сябе ні паводзіла, нават калі яна ў НАТА ўступіць, усё роўна мы вымушаныя шукаць адносінаў з Украінай, мы проста вырачаны на гэта па многіх прычынах», - сказаў ён.

Дыктатар падкрэсліў, што краінам МС хацелася б, каб Украіна ўдзельнічала ва ўсіх інтэграцыйных аб'яднаннях:

«Нам вельмі хацелася б, каб Украіна была ў Адзінай эканамічнай прасторы, будучым Еўразійскім саюзе на раўнапраўнай аснове, каб былі адзіныя правілы, якія прызнаюцца ўсімі дзяржавамі. Думаю, мы знойдзем нейкую формулу, каб мы былі разам, ні ў якім разе не разышліся.

Мы не лічым Украіну чужой рэспублікай. Мы хацелі б, каб яна была не проста побач, а разам з намі ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях. Але права Украіны выбіраць, у якім кірунку рухацца, а наша - лічыцца з правам Украіны і разумець, што гэта суверэнная незалежная дзяржава.

Таму ў бліжэйшы час нам трэба прайсці вельмі вялікі шлях па пошуку нармальнага супрацоўніцтва з Украінай. Мы гэта разумеем. «Мы» - гэта члены Мытнага саюза.

Зразумела, што Захад тэхналагічны. Магчыма, абяцаюць Украіне гэтыя прасунутыя тэхналогіі. Але ў той жа час я нутром, і сэрцам, і душой, з Украінай», - заявіў ён.

Гаворачы аб двухбаковых беларуска-украінскіх адносінах, Лукашэнка выказаў упэўненасць, што бакі знойдуць рашэнні ўсіх пытанняў:

«Мы прадстаўнікі двух славянскіх брацкіх народаў, нас звязвае шматвекавая дружба, суседзяў не выбіраюць, і наша задача навучыцца жыць па-суседску і разам. Мне здаецца, гэта аснова нашага супрацоўніцтва. Некаторыя кажуць, што гэта больш эмацыйнасць, чым прагматызм. Але занадта ўжо зайшлі ў прагматызм, у апошні час ва ўсім свеце, штосьці то там, то тут успыхваюць нейкія войны, канфлікты. Трэба не забываць пра чалавечае, а не толькі думаць пра грошы і тавары», - падкрэсліў кіраўнік.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках