3 траўня 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матчу-рэваншу паміж Клічко і Паветкіным не будзе

31
Матчу-рэваншу паміж Клічко і Паветкіным не будзе

Мэнэджэр Уладзіміра Клічко выключыў магчымасць паўторнага бою ўкраінца з расейскім спартсменам.

Пра гэта Бернд Бента заявіў у інтэрв'ю AFP.

«Калі такі баксёр, як Уладзімір, выйграе кожны раўнд з такой перавагай, няма сэнсу абмяркоўваць магчымасць паўторнага бою», - сказаў ён.

Сам Уладзімір Клічко на прэс-канферэнцыі пасля сваёй перамогі ў паядынку з Аляксандрам Паветкіным заявіў, што гатовы даць яму рэванш, калі той захоча.

«Я гатовы даць рэванш, калі Паветкін захоча, і калі захочаце вы, гледачы. Адзінае, на словах сказаць пра рэванш проста, іншая справа - арганізаваць яго на самай справе. Паколькі я з'яўляюся чэмпіёнам таксама па версіі WBO і IBF, я абавязаны праводзіць абароны і гэтых тытулаў. Бліжэйшая абарона тытула WBO, і яснасць з праціўнікам наступіць на працягу бліжэйшага месяца. Што тычыцца паядынку, то я цалкам кантраляваў ход сустрэчы. Ні адзін з удараў Аляксандра не нанёс мне значнага ўрону. Я спрабаваў завяршыць гэтую сустрэчу датэрмінова, але ўстойлівасць Аляксандра не дазволіла мне ўвасобіць у жыццё сваю задумку. Паўтаруся яшчэ раз: фармальна я гатовы да рэваншу, але трэба спытаць ці гатовы і ці хоча сам Паветкін», - сказаў ён.

Галоўная баксёрская падзея года адбылася ў мінулую суботу. Украінскі суперчэмпіён WBA, чэмпіён свету IBF і WBO Уладзімір Клічко выйшаў на рынг спарткомплексу «Алімпійскі» супраць рэгулярнага чэмпіёна WBA Аляксандра Паветкіна. Лік па выніках бою - 119:104 на карысць Клічко. Расейскі баксёр не выйграў ніводнага раўнда.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках