3 траўня 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя арганізацыі - у падтрымку Логвінава

1
Міжнародныя арганізацыі - у падтрымку Логвінава

Прадстаўнікі васьмі журналісцкіх арганізацый патрабуюць перагледзець рашэнне Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Сярод іх - прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Прафсаюзу журналістаў Азербайджана, Саюза журналістаў Арменіі, Незалежнай асацыяцыі журналістаў Грузіі, Саюза журналістаў Малдовы, Саюза журналістаў Расеі, Фонду абароны галоснасці (Расея), Незалежнага медыя-прафсаюза Украіны. Усе яны бралі ўдзел у сустрэчы «За бяспеку, правы і незалежныя стандарты для журналістаў постсавецкай прасторы» ў Кішынёве, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Мы ўстрывожаны навіной аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць беларускага выдаўца Ігара Логвінава, - гаворыцца ў звароце. - У якасці прычыны Міністэрства інфармацыі спасылаецца на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці ад 18 красавіка 2013 года аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», выпушчанага выдавецтвам.

Між тым, сам факт прызнання фотаальбома экстрэмісцкімі матэрыяламі выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю міжнароднай грамадскасці. Абвінавачванне мастацкага альбома, у якім сабраны вынікі конкурсу, у скажэнні рэчаіснасці выглядае проста недарэчна. І гэтак жа выглядаюць органы ўлады краіны, якія маюць дачыненне да прызнання фотаальбома «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму павінна быць накіравана на прадухіленне сур'ёзных злачынстваў супраць дзяржавы і чалавецтва, а не быць інструментам цэнзуры».

Ліст, падпісаны ў Кішынёве 6 кастрычніка, будзе накіраваны ў Міністэрства інфармацыі ў бліжэйшы час Саюзам журналістаў Малдовы.

Нагадаем, паведамленне аб спыненні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня. Як вынікае з ліста, ліцэнзія адклікаецца «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні», што, на думку Мінінфарма, выявілася ў выданні альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках