3 траўня 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат-котка ўразіла «жывым» бегам (Відэа)

22

Лабараторыя кампаніі Boston Dynamics правяла вулічныя выпрабаванні самага хуткага чацвераногага робата ў свеце.

Замест лабараторнай бегавой дарожкі жалезны гепард, які атрымаў назву «Дзікая котка» прабегся па заасфальтаванай пляцоўцы, а электрычны прывад яму замянілі на рухавік унутранага згарання.

У новым для сябе асяроддзі гепард змог развіць хуткасць каля 25 кіламетраў у гадзіну - крыху ніжэй папярэдняга рэкорду, але, як запэўніваюць вынаходнікі, для іх коткі - гэта велізарны скачок наперад, паведамляе Першы канал.

Адзначым, што прылада здольна не толькі перасоўвацца галопам па перасечанай мясцовасці, але і перадаваць на вялікія адлегласці радыёсігнал, а таксама і перавозіць грузы.

Усе гэтыя, на першы погляд, бяскрыўдныя навыкі ў будучыні паслужаць амерыканскай арміі - карпарацыя з Бостана некалькі гадоў працуе над замовамі міністэрства абароны ЗША. Па версіі канструктараў, новы робат стане памочнікам для пяхотнікаў.

Сярод бліжэйшых планаў - разагнаць гепарда да 112 кіламетраў і прадставіць публіцы новыя праекты - робата-сабаку і робата-мула.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках