3 траўня 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі стартап стаў пераможцам конкурсу «Яндэкс»

1
Беларускі стартап стаў пераможцам конкурсу «Яндэкс»

4 кастрычніка ў Менску ўпершыню прайшоў фінал Яндэкс.Старта.

Пераможцам конкурсу стартапаў стаў праект Медыант, які стварае мабільныя дастасаванні для простага засваення вучэбнага матэрыялу.

Яго заснавальнікам Антону Шалейнікаву і Змітру Будзько Яндэкс падарыў квіткі і аплаціў паездку на адну з самых важных стартап-падзей года - TechCrunch Disrupt Europe 2013, які пройдзе ў Берліне 26-29 кастрычніка, піша electroname.com.

Яндэкс.Старт - гэта серыя мерапрыемстваў, дзе маладыя каманды прадстаўляюць свае праекты мэнэджэрам Яндэкса. У гэтым годзе конкурс упершыню праводзіўся ў Беларусі. Свае заяўкі падалі каля 30 стартапаў: як праекты на стадыі ідэі, так і гатовыя прататыпы і нават бізнэсы, якія ўжо працуюць. Эксперты Яндэкса ў ходзе двух раўндаў галасавання і доўгіх абмеркаванняў адабралі самыя цікавыя праекты, якія і ўвайшлі ў склад фіналістаў.

У фінале стартап-каманды з Беларусі асабіста абаранялі свае ідэі перад журы. У яго ўвайшлі эксперты Яндэкса: кіраўнік кірунку персанальных сэрвісаў Антон Забанных, дырэктар кампаніі «Яндэкс.Украіна» Сяргей Пятрэнка, інфармацыйны архітэктар Дзяніс Папоўцаў, кіраўнік менскага офіса распрацоўкі Аляксей Сікорскі. А таксама прадстаўнікі беларускай IT-індустрыі: Аляксандр Булах, кіраўнік цэнтра «Стартап тэхналогіі», Юрый Гурскі, стваральнік Sport.com, і Сяргей Барысюк, адзін з заснавальнікаў паспяховага стартапа Quoteroller.

Другое месца ў конкурсе заняла сістэма «візуальнай» зваротнай сувязі для вэб-распрацоўкі TrackDuck. Каманда праекта атрымала ў якасці прыза два iPhone 5. Замыкае тройку пераможцаў хмарны сэрвіс Caspowa для паскарэння загрузкі сайтаў. Яго камандзе дасталіся два iPad mini. Прызам глядацкіх сімпатый быў адзначаны праект TurboCRM. Астатнія фіналісты таксама атрымалі каштоўныя падарункі.

«У Беларусі сфармавалася вельмі дружная стартап-супольнасць, - кажа Рыгор Бакуноў, дырэктар па распаўсюджванню тэхналогій Яндэкса і старшыня журы менскага Старту. - Тыя, каму ўдалося дамагчыся нейкіх вынікаў, ахвотна дзеляцца вопытам з маладымі калегамі. Напрыклад, Quoteroller, якія самі толькі ў гэтым годзе прыцягнулі «пасяўныя» інвестыцыі, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці супольнасці: яны былі ментарамі на беларускай Startup Weekend, увайшлі ў наша журы. Ці MapsWithMe, якія працуюць не больш за два гады, але ўжо выступаюць у ролі спонсараў стартап-мерапрыемстваў. Гэта досыць рэдкая для СНД карціна».

Спіс фіналістаў:

I месца: Медыант - мабільныя адукацыйныя дастасаванні.

II месца: TrackDuck - сістэма «візуальнай» зваротнай сувязі, якая дазваляе адзначаць памылкі прама на старонках сайтаў або вэб-праектаў.

III месца: Caspowa - хмарны сэрвіс для паскарэння загрузкі сайтаў.

BooknGo - сэрвіс для анлайн-браніравання кватэр.

MetricsCat - аналітычны інструмент для рынку мабільных дастасаванняў.

Superpower VPN - ананімны і бяспечны VPN-сэрвіс для карыстальнікаў (пераможцы Startup Weekend Belarus).

Talaka.by - некамерцыйная платформа для рэалізацыі грамадска значных праектаў у Беларусі.

TurboCRM - CRM -сістэма для малога бізнесу.

UTrailMe - мабільная платформа для прамых анлайн-трансляцый відэа.

Vead.me - сацыяльная сетка, пабудаваная вакол падзей.

Яндэкс.Старт - мерапрыемства, на якім стартап-каманды могуць прадставіць свае праекты экспертам Яндэкса. Звычайна па яго выніках Яндэкс дамаўляецца з адным з удзельнікаў аб далейшым супрацоўніцтве. Першы Яндэкс.Старт адбыўся ў 2010 годзе, і з тых часоў прайшло ўжо восем розных па фармаце сустрэч у Маскве, Адэсе, Екацярынбургу і Менску. У 2013 годзе Яндэкс.Старт праводзіўся як конкурс для беларускіх стартапаў. Выбіраючы пераможцу, члены журы ацэньвалі навізну ідэі, актуальнасць задач, тэхналагічнасць праекта, вопыт і зладжанасць каманды, якасць прэзентацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках