3 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Беларуссю пройдзе зарапад

11
Над Беларуссю пройдзе зарапад

Жыхары Паўночнай паўкулі Зямлі ў ноч на аўторак змогуць палюбавацца на зарапад.

Пра гэта паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Галоўнай (Пулкаўскай) астранамічнай абсерваторыі Расейскай акадэміі навук Сяргей Смірноў, піша «Інтэрфакс».

«Зорная плынь будзе ўтвораная рэшткамі каметы Джакабіні-Цынера, якая атрымала сваю назву паводле імён яе адкрывальнікаў. Яна пакуль толькі часткова страціла сваю масу. Мікрачасціцы пасля распаду каметы сустракаюцца з Зямлёй і згараюць на вышыні 10 км, але апошнія імгненні іх жыцця вельмі зыркія», - распавёў ён.

З ягоных слоў, гэтую метэорную плынь называюць Драканіда, бо здаецца, што яна выцякае з сузор'я Цмока.

«Зарапад - характэрная для пачатку кастрычніка з'ява. Часцей за ўсё знічкі на начным небе можна ўбачыць у ночы 8 або 9 кастрычніка», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Камета Джакабіні-Цынера (афіцыйная назва 21P/Giacobini-Zinner ) была адкрытая Мішэлем Джакабіні (Ніца, Францыя) у сузор'і Вадалея 20 снежня 1900. Яна была выяўленая зноў Эрнстам Цынерам (Бамберг, Нямеччына) двума пэрыгеліямі пазней падчас назірання зменных зорак 23 кастрычніка 1913 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках