3 траўня 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла Ёанна Хмялеўская

21
Памерла Ёанна Хмялеўская

Вядомая польская пісьменніца памерла на 82 годзе жыцця сёння ў Варшаве.

Пра яе смерць паведаміла Rzeczpospolita (пераклад charter97.org).

Сапраўднае прозвішча пісьменніцы Ірэна Барбара Кун. Беларускім чытачам яна вядомая як заснавальніца жанру іранічных дэтэктываў.

Ёанна Хмялеўская нарадзілася 2 красавіка 1932 года. Праз акупацыю Польшчы Трэцім Рэйхам ёй давялося кінуць школу. У 1943 годзе яе аддалі ў інтэрнат пры кляштару Божага Уваскрэсення ў Варшаве. Па заканчэнні гімназіі, ужо ў пасляваеннай Польшчы, будучая пісьменніца паступіла ў Архітэктурную акадэмію. За вялікую архітэктарку яна сябе ніколі не ўважала. Аднойчы, у Францыі, яна ўбачыла невялікую капліцу ў Орлі і зразумела: такога ёй ніколі не стварыць.

Ёанна Хмялеўская пакінула сваю прафесію і з тых часоў зарабляе пісьменніцкай працай: першы раман «Клін клінам» выйшаў у 1964 годзе, а на сённяшні дзень ў пісьменніцы за плячыма 60 кніг - дэтэктыўных раманаў і кніг публіцыстычнага характару, уключаючы «Аўтабіяграфію» ў сямі частках.

Ёанна Хмялеўская - уладальніца мноства літаратурных прэмій, у тым ліку за творчасць для дзяцей і юнацтва (1989), двухразовы лаўрэат прэміі «АТ ЭМПіК».

Фото: Fotorzepa

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках