3 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі другімі на Tennis Europe Junior Masters

2
Беларусы сталі другімі на Tennis Europe Junior Masters

У італійскім Рэджа-ды-Калабрыя вызначыліся чатыры чэмпіёны Tennis Europe Junior Masters 2013 года.

На турніры Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі тры спартоўцы - Юры Радзівонаў (U14), Ганна Крыватулава (U16) і Мікалай Галяк (U16). Радзівонаў, як паведамляе tennis.by, заняў другое месца сярод юнакоў ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў, саступіўшы ў вызначальным матчы італійцу Самуэлю Рамацоцці - 3:6, 2:6.

Уладальніцай срэбнага медаля таксама стала Ганна Крыватулава, якая ў фінальным двубоі адзінкавай катэгорыі сярод дзяўчат да 16 гадоў саступіла Ёане Мінцы з Румыніі - 4:6, 1:6.

Мікалай Галяк, які няўдала выступіў у катэгорыі да 16 гадоў, заняў выніковае 7 месца, атрымаўшы адзіную перамогу над нямецкім тэнісістам Бэнэдыктам Хэнінгам - 6:1, 6:3 у матчы за 7-8 месца.

Фота: tennis.by

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках