4 траўня 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП чакаюць масавыя праверкі

69
ІП чакаюць масавыя праверкі

1 лістапада пачнецца правядзенне маніторынгу выканання тэхрэгламенту МС па таварах лёгкай прамысловасці.

Пра гэта стала вядома падчас анлайн-канферэнцыі, якая адбылася ўчора на сайце Дзяржстандарта Беларусі.

У ходзе маніторынгу будзе адсочвацца, як індывідуальныя прадпрымальнікі выконваюць сумесную пастанову Дзяржстандарта, Міністэрства аховы здароўя, Мінгандлю і Мінсельгасхарча, якое рэгулюе пастаўкі прадукцыі легпрама і механізмы яе рэалізацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту МС «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

«На дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выконваюць патрабаванні гэтай пастановы, правядзенне маніторынгу ніякім чынам не адаб'ецца», - падкрэслілі спецыялісты Дзяржстандарта. Яны адзначылі, што для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку, якія рэалізуюць прадукцыю лёгкай прамысловасці ў рознічных гандлёвых аб'ектах і на гандлёвых месцах на рынках, дзейнічае спрошчаны парадак пацвярджэння адпаведнасці гэтай прадукцыі патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза (ТР МС 017/2011) да 1 ліпеня 2014 года.

Тэхнічны рэгламент «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» прадугледжвае дакументальнае пацвярджэнне якасці тавараў. У тым ліку тых, што ўвозяцца ў Беларусь з Расеі, хоць гэта адзіная мытная прастора. Каб атрымаць неабходныя дакументы, трэба або пацвердзіць расейскую сертыфікацыю якасци, або аддаць частку тавару на спецыяльную экспертызу.

Першапачаткова гэты рэгламент павінен быў уступіць у сілу яшчэ з 1 студзеня 2013 года. Але пасля мінулай хвалі незадаволенасці была прадастаўленая адтэрміноўка.

Пастановай чатырох ведамстваў ад 21 чэрвеня 2013 года №9/26/50/32 прадугледжана, што ІП дадаткова пры рэалізацыі прадукцыі лёгкай прамысловасці могуць пацвярджаць яе адпаведнасць патрабаванням тэхрэгламенту «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» некалькімі спосабамі. Гэта могуць быць нацыянальныя сертыфікаты (дэкларацыі аб адпаведнасці) Рэспублікі Беларусь, Расейскай Федэрацыі ці Рэспублікі Казахстан (або іх копіі). Таксама можна пацвярджаць адпаведнасць патрабаванням тэхрэгламенту наяўнасцю нацыянальных знакаў адпаведнасці трох краін Мытнага саюза. Можна ўказваць у суправаджальных дакументах рэгістрацыйны нумар сертыфіката (дэкларацыі), тэрмін яго дзеяння, назву і адрас органа па сертыфікацыі, які выдаў або зарэгістраваў адпаведныя дакументы. Прымаецца пад увагу і наяўнасць інфармацыі з Адзінага рэестра аб сертыфікатах адпаведнасці (дэкларацыях аб адпаведнасці) на такія ж тавары тых жа вытворцаў.

Летам 2013 года прадпрымальнікі правялі папераджальную забастоўку супраць патрабаванняў тэхрэгламенту, якія, па іх словах, немагчыма выканаць.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках