Магілёўскі рабочы загінуў з-за абвальвання перакрыцця ў храме
14- 9.10.2013, 9:27
- 10,314
У Мсціслаўскім раёне 8 кастрычніка з-за абвальвання перакрыцця Свята-Пакроўскага храма загінуў рабочы ТДА «Пакроў».
Яшчэ адзін супрацоўнік прадпрыемства быў шпіталізаваны, паведамілі charter97.org у Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Абвальванне перакрыцця адбылося паміж другім і трэцім паверхамі ў будынку Свята- Пакроўскага храма 1868 года пабудовы Свята-Успенскага Пустынскага мужчынскага манастыра. Пад завалам апынуліся рабочыя ТДА «Пакроў» 1966 і 1965 гадоў нараджэння з Магілёва. Адзін з іх ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, а другога будаўніка работнікі МНС выцягнулі з-пад завалу і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі, якія даставілі яго ў Мсціслаўскую раённую бальніцу. Пацярпелы шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «пералом левай рукі, закрытая чэрапна-мазгавая траўма».
Прычына абвальвання ўстанаўліваецца. Праверку па факце няшчаснага выпадку праводзіць Клімавіцкі раённы аддзел СК.