Мірны і Тэкаў увайшлі ў дзесятку лепшых парнага рэйтынгу
- 9.10.2013, 10:35
- 3,573
Беларускі тэнісіст у пары з румынам Хорыей Тэкаў увайшлі ў першую дзесятку сусветнага рэйтынгу.
Дзякуючы перамозе на турніры «China Open» у Пекіне беларуска-румынскі дуэт Максім Мірны/Хорыя Тэкаў падняліся на 2 пазіцыі ў парным рэйтынгу АТП і ўвайшлі ў дзесятку лепшых, размясціўшыся на 9-м месцы (2470 ачкоў), піша «Прессбол».
Узначальваюць рэйтынг амерыканцы Боб і Майк Браяны (12705).