Аварыя паралізавала рух на вуліцы Прытыцкага
2- 9.10.2013, 13:54
- 12,683
Гіганцкі затор з тралейбусаў утварыўся каля станцыі метро «Пушкінская».
Яго прычынай стала аварыя, якая адбылася на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Берута сёння раніцай. Сутыкнуліся два аўтамабілі - Ford і Mazda. Аварыя адбылася ў першым шэрагу і паралізавала рух грамадскага транспарту. Як паведамілі відавочцы сайту charter97.org, калона з тралейбусаў, якія стаялі ў «заторы, расцягнулася ад рэстарана «Макдональдс» каля станцыі метро «Пушкінская» амаль на кіламетр.
ДАІ Менска паведамляе, што ў выніку сутыкнення ніхто не пацярпеў.
Рух грамадскага транспарту на дадзены момант адноўлены.