У Гомелі праз вайскоўца-безбілетніка ўтварыўся вялікі корак
16- 9.10.2013, 18:19
- 35,217
У Гомелі на праспекце Леніна праз безбілетнага вайскоўца ўтварыўся вялізарны корак.
Канфлікт паміж служывым і кантралёрамі «Гарэлектратранспарта» адбыўся на прыпынку «вуліца Сялянская» ў тралейбусе №7А, піша «Гомельская праўда».
На патрабаванне кантралёраў выйсці з салона і адпусціць транспартны сродак на маршрут, вайсковец адказаў адмовай. У выніку перад прыпынкам утварыўся корак з тралейбусаў і аўтобусаў. Сваім хвастом ён скончыўся на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Інтэрнацыянальнай. Кіроўцу тралейбуса прыйшлося адключыцца ад кантактнай сеткі, каб прапусціць іншыя электрамашыны.
«Заяц» у камуфляжы пакінуў тралейбус толькі пасля таго, як адна з кантралёрак выклікала нарад міліцыі.