«Прывалку» адчыняць 15 кастрычніка
7- 9.10.2013, 21:16
- 9,581
Аўтамабільны пункт прапускання «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы адчыняецца пасля рэканструкцыі 15 кастрычніка
Пра гэта паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, паведамляе БелТА.
Пункт прапускання зачынены з 1 верасня ў сувязі з правядзеннем поўнамаштабных будаўніча-мантажных работ для рэканструкцыі. 15 кастрычніка пачне працаваць першы пускавы комплекс аб'екта.
Прапускная здольнасць пункта пасля рэканструкцыі павінна павялічыцца ў тры разы. Штодня ў «Прывалцы» змогуць у найкарацейшыя тэрміны абслугоўвацца 570 легкавых, 400 грузавых аўтамабіляў, а таксама 30 аўтобусаў.