19 траўня 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wargaming набыў кантрольны пакет кіпрскага банка

48
Wargaming набыў кантрольны пакет кіпрскага банка

Сума ўгоды склала 50 млн еўра.

Кіпрскі тэлеканал SigmaLive паведаміў аб тым, што кампанія з беларускімі каранямі Wargaming Public Company Ltd. (распрацоўнік онлайн-гульняў) набыла 31 кастрычніка кантрольны пакет акцый аднаго з трох найбуйнейшых банкаў Кіпра - Hellenic Bank. Сума ўгоды, паводле звестак выдання, склала 50 млн еўра.

Паводле дадзеных тэлеканала прэтэндэнтам на куплю банка, акрамя Wargaming, была яшчэ і мясцовая інвестыцыйная кампанія Demetra. Аднак яе прапанова апынулася ніжэй, таму перавага была аддадзеная распрацоўнікам гульні World of Tanks. Demetra, паводле звестак журналістаў, прапанавала 40 млн еўра, піша kanobu.ru.

Кантрольны пакет банка Hellenic быў выстаўлены на продаж кіраўніцтвам установы з мэтай атрымання сродкаў для рэкапіталізацыі актываў. На гэтыя мэты кіпрскім банкірам патрабаваліся 35 млн еўра. Цікавасць да пакета праяўлялі амерыканскі інвестыцыйны фонд Third Point і эмірацкі Фонд Абу Дабі. Аднак перавага ў выніку была аддадзеная Wargaming.

Характэрна, што прынамсі ў эфіры была агучаная і лічба абаротаў Wargaming у першым паўгоддзі 2013 года. Паводле звестак SigmaLive яна склала 234 млн еўра.

Улетку 2013 Hellenic Bank абвясціў аб павелічэнні свайго акцыянернага капіталу на 46,8 млн еўра з дапамогай дадатковага выпуску акцый на суму 271,9 млрд еўра, на фоне 8 млн прыбытку ў I квартале, паведамляў рэсурс cyprusrussianbusiness.com.

У мінулым годзе Банк паведаміў аб стратах у 99,5 млн еўра ў выніку спісання доўгу Грэцыі на суму 110 млн еўра. Hellenic Bank, аднак, пашанцавала больш, чым яго «калегам» Bank of Cyprus і Popular Bank, якія вымушаныя былі спісаць суверэнных аблігацый Грэцыі на суму амаль 2,5 млрд еўра.

Кіпрская царква, галоўны акцыянер Hellenic Bank, з самага пачатку заявіла аб падтрымцы банка і яго пастанове аб выпуску акцый, тым самым умацаваўшы давер інвестараў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках