19 траўня 2024, Нядзеля, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі аб'яўлены конкурс эсэ пра Уга Чавеса

81
У Беларусі аб'яўлены конкурс эсэ пра Уга Чавеса

Мэтай конкурсу з'яўляецца папулярызацыя ідэй Уга Чавеса ў Беларусі.

Інстытут кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку пры ўдзеле Пасольства Венесуэлы ў Беларусі аб'явіў конкурс эсэ, прысвечаных Уга Чавесу, паведамілі БелТА ў прэс-службе ВНУ. Поўная назва конкурсу - «Уклад Уга Чавеса ў фарміраванне новай мадэлі светабудовы: шматпалярнай і мультыцэнтрычнай».

Мэтай конкурсу, паводле звестак прэс-службы, з'яўляецца папулярызацыя ідэй Уга Чавеса «для фарміравання ўстойлівай і гарманізаванай светабудовы», садзейнічанне развіццю і ўмацаванню сяброўства паміж народамі Беларусі і Венесуэлы.

У конкурсе могуць браць удзел студэнты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Эсэ ўдзельнікаў павінна быць напісана на беларускай, расейскай ці гішпанскай мовах, мець праблемны характар і выказваць асабістае стаўленне аўтара да абранай тэмы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 снежня 2013 г падаць у аргкамітэт заяўку вызначанага ўзору, індывідуальна напісанае эсэ, рэкамендацыю навуковага кіраўніка. Заяўкі будуць разгледжаны камісіяй да 31 студзеня 2014 года, а падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца не пазней за 15 лютага 2014 года.

Парадак прадстаўлення і афармлення эсэ апублікаваны на сайце Акадэміі кіравання.

Пераможцы конкурсу будуць адзначаныя спецыяльнымі прызамі, якія прадстаўляюцца Пасольствам Венесуэлы ў Беларусі.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках