2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Новая пошліна на аўто нагадала анекдот пра Брэжнева

35
Сяргей Антусевіч: Новая пошліна на аўто нагадала анекдот пра Брэжнева

Новая пошліна на аўто не вырашыць эканамічных праблем і выкліча незадаволенасць насельніцтва.

Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч, каментуючы сайту charter97.org прапанову ўладаў аб увядзенні ў 2014 годзе дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да дарожнага руху.

«На самой справе мне гэта нагадвае анекдот пра Брэжнева, калі ў яго куратніку здыхалі куры, а ў яго было шмат розных прапаноў. Калі ж яны перадохлі, ён у сваёй манеры сказаў: «Блін, як шкада, бо ў мяне было яшчэ столькі добрых прапаноў». Зараз улады спрабуюць знайсці такія рэчы, ад якіх беларусы проста не змогуць пазбавіцца. І такім чынам падобная схема спрацуе, таму што гэтая пошліна будзе, як абавязковае страхаванне і тэхагляд. Зразумела, што без яе выплаты можна ездзіць, але за гэта будзе нейкі штраф. Але мне здаецца, што дадзеная пошліна, вядома, можа на нейкі час забяспечыць патрэбы уладаў у бюджэтных паступленнях, але бясконца на гэтым паразітаваць і ездзіць на шыі беларусаў не атрымаецца», - упэўнены прафсаюзны лідар.

Намеснік старшыні БКДП падкрэсліў, гэта ўсяго толькі чарговае «вынаходства ўладаў» па адабранню грошай у насельніцтва.

«На дадзены момант цяжка сказаць, наколькі балюча яна ўдарыць па насельніцтве і ці будзе апошняй кропляй, якая перапоўніць чашу цярпення беларусаў. Мне здаецца, што наўрад ці, таму што ўлады зараз запускаюць пробны шар, як са стодаляравай пошлінай на перасячэнне мяжы, і глядзяць на рэакцыю. Калі яна будзе цалкам негатыўная, значыць, пабаяцца гэта ўводзіць. Натуральна, што ўсе падобныя меры мала папулярныя ў грамадстве і не могуць выклікаць нейкага адабрэння. Наогул, такім чынам проста немагчыма адбудаваць эканоміку краіны, а трэба сур'ёзна займацца павышэннем эфектыўнасці вытворчасці», - перакананы Сяргей Антусевіч.

Нагадаем, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Беларусі Алег Селіверстаў заявіў, што сфармаваныя ўрадам прапановы па падатковай палітыцы на 2014 год прадугледжваюць магчымасць увядзення ў Беларусі дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках