17 траўня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйская апазіцыя стварыла часовы ўрад

Сірыйская апазіцыя стварыла часовы ўрад

«Сірыйская нацыянальная кааліцыя» (СНК) стварыла ўрад, які будзе кіраваць тэрыторыяй краіны, вызваленай ад улады Асада.

Ён быў сфармаваны пасля гарачых трохдзённых перамоў у Стамбуле. СНК удалося, нарэшце, стварыць часовы ўрад, нягледзячы на негатыўнае стаўленне шэрагу заходніх краін да гэтага працэсу, піша Reuters.

ЗША і іх саюзнікі мяркуюць, што заўчаснае стварэнне падобнага органа можа падарваць перамовы паміж афіцыйным Дамаскам і паўстанцамі, перадае РБК.

Напярэдадні стала вядома, што сірыйская апазіцыя пагадзілася прыняць удзел у перамовах з урадам Башара Асада ў ходзе міжнароднай канферэнцыі «Жэнева-2». Як чакаецца, сустрэча пройдзе ў канцы лістапада 2013 года.

Сірыйская нацыянальная кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл была створана ў лістападзе 2012 года ў спробе аб'яднаць апазіцыйныя сілы ў Сірыі. Кааліцыя не карыстаецца падтрымкай шэрагу ісламісцкіх груповак, якія выступаюць за звяржэнне Асада, у тым ліку супраць кааліцыі выступае «Фронт Аль-Нусра», прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у шэрагу краін.

Арганізацыяй жэнеўскай канферэнцыі па мірным урэгуляванні канфлікту ў Сірыі займаюцца ЗША і Расея. Чакаецца, што яна адбудзецца ў лістападзе 2013 года, аднак дакладныя даты правядзення канферэнцыі не зацверджаныя.

Канфлікт паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Асада, перарос у грамадзянскую вайну, якая працягваецца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Па дадзеных ААН, з пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі загінулі не менш за 80 тысяч чалавек. Велікабрытанія і ЗША заявілі пра магчымасць паставак узбраення апазіцыі пасля інфармацыі аб ужыванні войскамі Асада хімічнай зброі.

Афіцыйны Менск неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку сірыйскага рэжыму. Многія эксперты і міжнародныя арганізацыі заяўляюць пра тое, што Беларусь пастаўляе зброю Асаду ў абыход міжнародных санкцый, а спецыялісты з нашай краіны працуюць на ваенных аб'ектах у Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках