11 траўня 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія навук прымусіць беларускіх кароў даваць больш малака

54
Акадэмія навук прымусіць беларускіх кароў даваць больш малака

Навукоўцы абяцаюць павялічыць надоі на 20%.

Пра гэта заявіў сёння ў Менску першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі Іван Шайко, піша БелаПАН. Паводле яго слоў, цяпер генетычны патэнцыял чорна-пярэстай пароды кароў складае 8-8,5 тыс. кг малака за перыяд лактацыі. Да 2015 года гэты паказчык неабходна павысіць да 10 тыс. кг малака, а да 2020-га - да 20 тыс. кг.

Навуковец таксама адзначыў патэнцыял беларускіх гібрыдаў у свінагадоўлі. Бачным вынікам працы ў гэтай вобласці ён назваў той факт, што ўтрыманне мяса ў тушах гібрыдаў дасягае 63-65%, а сярэднесутачнае прыбаўленне пры нармальным кармленні - 0,9 кг. Акрамя таго, створаныя высокапрадуктыўныя канкурэнтаздольныя пароды ў птушкагадоўлі і рыбаводстве.

«Навукоўцамі цэнтра пастаянна праводзіцца вялікая праца па павышэнні генетычнага патэнцыялу сельскагаспадарчых жывёл, стварэнню новых парод, завадскіх тыпаў і ліній, - сказаў Шайко. - Гэта магчыма дзякуючы выкарыстанню такіх найноўшых тэхналагічных прыёмаў і метадаў, як ДНК-тэхналогіі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў селекцыі, атрыманні эмбрыёнаў».

Тым не менш развіццё ў гэтым кірунку істотна запавольваецца з-за недахопу неабходных кармоў для жывёл «Рэалізацыя генетычнага патэнцыялу ў жывёлагадоўлі і выхад на канкурэнтную прадукцыю ў будучыні без забеспячэння належнай кармавой базы немагчымы», - падкрэсліў прадстаўнік НАНБ.

Шайко звярнуў увагу на той факт, што больш за 60% выручкі ад аграрнага сектара эканомікі прыносіць жывёлагадоўчая вобласць. На экспарт ідзе больш за 55% малочных прадуктаў, а таксама каля 30% свініны і птушкі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках