14 траўня 2024, aўторак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак: Я ведаў, у якой краіне жыву, і не чакаў сюрпрызаў

9
Уладзімір Яроменак: Я ведаў, у якой краіне жыву, і не чакаў сюрпрызаў

Былы палітвязень сцвярджае, што быў гатовы да горшага, ідучы на суд.

Пра гэта Уладзімір Яроменак заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org пасля разгляду ягонай касацыйнай скаргі ў Менскім гарадскім судзе.

«Паседжанне доўжылася хвілін 10, і яшчэ хвілін 20-25 мы чакалі пакуль суд прыме пастанову. Прысуд пакінулі без зменаў. Цяпер чакаю, калі мне паведамяць пра тое, калі мяне будуць этапаваць», - сказаў актывіст «Маладога Фронту».

Уладзімір Яроменак адзначыў, што яшчэ ёсць механізмы аспрэчыць прысуд.

«Можна падаваць скаргу ў Вярхоўны суд, але фактычна з сённяшняга дня прысуд набыў сілу, і я чакаю, калі за мной прыйдуць. Наогул, адчуваю я сябе нармальна. Скасавання прысуду я не чакаў, бо ведаю, у якой краіне жыву, і ведаю, што калі чалавека асудзіла першая інстанцыя, то вельмі-вельмі рэдка бывае так, што яго апраўдаюць або будуць пераглядаць справу. Гэта значыць, я быў гатовы да горшага», - дадаў былы палітычны вязень.

Нагадаем, сёння Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд да трох месяцаў арышту актывісту «Маладога Фронту» Уладзіміру Яроменку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках