19 траўня 2024, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарскія студэнты заблакавалі будынак парламента (Відэа)

7

У Сафіі доўжацца акцыі пратэсту. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі ўрада.

Учора студэнты заблакавалі будынак галоўнага ўніверсітэта Балгарыі. Пратэстоўцы перацялі ўсе ўваходы ў будынак, аблыталі іх ланцугамі, павесілі свірнавыя замкі, і адмовіліся прапускаць унутр тых, хто іх не падтрымлівае. Яны паабяцалі трымаць абарону датуль, пакуль урад Балгарыі не сыдзе ў адстаўку.

Сёння пратэсты перамясціліся да будынка парламента краіны, паведамляе тэлеканал Euronews.

«Мы змянілі форму пратэсту з акупацыі ВНУ на актыўную блакаду Народнага сходу. Прыходзьце і падтрымайце нас тут! У нас няма заўтрашняга дня - ёсць толькі сённяшні!» - гаворыцца ў дэкларацыі пратэстоўцаў, якая з'явілася ў аўторак у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Фота: telegraf.com.ua

Раніцай, калі студэнты зрабілі спробу акружыць будынак Народнага сходу, адбылося першае сутыкненне паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. Некаторым студэнтам удалося прарваць першы паліцэйскі кардон, аднак іх спыніў новы заслон. МУС паведаміла, што ля парламента затрыманыя 5 чалавек. Ёсць інфармацыя аб 1 пацярпелым з боку пратэстоўцаў, піша ўкраінскае выданне «Тэлеграф».

А 15:00 студэнты распачалі яшчэ адную спробу акружыць парламент. Многія з іх ляглі на дарогу, каб не дапусціць паліцэйскія аўтамабілі і дадатковыя сілы паліцэйскіх да Народнага сходу. Паліцыя спрабуе выцесніць пратэстоўцаў ад уваходаў у парламент, бо дэпутаты хутка павінны пакінуць яго.

Антыўрадавыя выступы не спыняюцца ў Балгарыі амаль паўгода. Так, у гэтую нядзелю ў Сафіі прайшла шматтысячная акцыя пратэсту пад назвай «Марш за справядлівасць». Спробу захапіць парламент рабілі яшчэ ў ліпені - да ўмяшання паліцыі дэпутаты не маглі пакінуць будынак амаль дзень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках