20 траўня 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы вераць: Хутка павінна «прарваць» дыяментамі

123
Беларускія навукоўцы вераць: Хутка павінна «прарваць» дыяментамі

У Мінпрыроды спадзяюцца знайсці ў Беларусі буйныя радовішчы алмазаў.

Навукоўцы з дапамогай сейсмічных выбухаў правялі вывучэнне зямной кары на глыбіні 30-50 км на адрэзку Чарнігаў - Капыль.

Гэта частка працяглай працы па пошуку вуглевадародаў. Далейшае асваенне патэнцыйных карысных выкапняў - справа будучыні, калі з'явяцца тэхналогіі, якія дазваляюць здабываць гэтыя карысныя выкапні на такіх глыбінях.

- У Беларусі ёсць тое, пра што мы ўсе даўно ведаем, - калійныя солі напрыклад, але ёсць і праявы нетрадыцыйных карысных выкапняў. А менавіта перадумовы выяўлення радовішчаў алюмініевай сыравіны, нетрадыцыйных вуглевадародаў, пра якія сёння кажа ўвесь свет, - сланцавых нафты і газу, - распавёў у інтэрв'ю «Рэспублiцы» начальнік Упраўлення па геалогіі Мінпрыроды Уладзімір Варакса.

Паводле слоў спецыяліста, патэнцыял Беларусі ацэньваўся яшчэ ў часы СССР. Тады падыходы і тэхналогіі былі іншыя. Не было сэнсу на вялікіх глыбінях шукаць бедныя радовішчы рудных карысных выкапняў, калі больш багатыя былі разведаныя ў іншых рэгіёнах. Таму многія перспектыўныя тэрыторыі Беларусі былі прапушчаныя і на час забытыя. Але такая сітуацыя ва ўсіх краінах свету: штосьці выкарыстоўваецца сёння, штосьці кладзецца ў скарбонку на будучыню, калі зменяцца глыбіня свідравання, дакладнасць вымярэнняў і г. д. Пераацэнка адбываецца кожныя 25-30 гадоў.

- Нетры Беларусі раз-пораз падаюць сюрпрызы спецыялістам: то адкрытае новае перспектыўнае нафтавае радовішча, а гэта значыць перадумовы выяўлення беларускіх алмазаў…

- Пытанне пошукаў радовішчаў алмазаў – карпатлівае і доўгае, патрабуе значных фінансавых укладанняў. У канцы 1990-х быў час, калі працы па пошуку трубак выбуху - патэнцыйных радовішчаў алмазаў - ішлі больш інтэнсіўна. Хачу ўдакладніць: не ўсе трубкі выбуху з'яўляюцца алмазаноснымі. Па міжнароднай статыстыцы, гэта толькі адна трубка са 110. У Беларусі пакуль знойдзена 33 трубкі выбуху, у васьмі выяўленыя рэдкія дробныя алмазы, але ні адна з трубак не ўяўляе прамысловай каштоўнасці, - канстатуе Уладзімір Варакса. - На гэтым з-за недахопу фінансавых сродкаў мы пакуль спыніліся. Зараз вядуцца апераджальныя працы. Апошнія два гады ў рамках дзяржаўнай праграмы за кошт сродкаў бюджэту на перспектыўных тэрыторыях мы вядзем аэрамагнітную здымку, выяўляючы ўчасткі, дзе могуць быць новыя трубкі. Магчыма, пасля да гэтай працы можна будзе прыцягнуць інвестараў.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках