Унікальны ружовы брыльянт прадалі за рэкордныя $83 мільёна
7- 14.11.2013, 13:10
- 9,139
Найбуйнейшы ружовы брыльянт Pink Star быў прададзены на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе за 83 мільёна даляраў.
Гэтая сума стала рэкордным коштам для каштоўных камянёў. Першапачаткова камень, вагой амаль у 60 карат, ацэньваўся прыкладна ў $60 мільёнаў. Дзякуючы буйным памерам і незвычайна багатаму колеру гэты брыльянт пераўзыходзіць па кошце ўсе брыльянты свету, паведамляе aif.ru.
Спецыялісты адзначаюць, што ружовы колер каменя сфармаваўся выпадкова. Аднак эксперты ўпэўненыя, што ніякіх прымешак у брыльянце няма.
Пакупнік каштоўнага каменя Pink Star пажадаў застацца невядомым. Упершыню брыльянт Pink Star прадставілі дзесяць гадоў таму. З 2007 года каштоўны камень быў упрыгожваннем прыватнай калекцыі.
Папярэдні рэкорд кошту каштоўнага каменя належаў ружоваму брыльянту Graff Pink вагой 24,78 карата. У 2010 годзе на аўкцыёне Sotheby's яго набылі за $46,2 мільёна.