17 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі на самой справе зарабляюць беларусы?

87
Колькі на самой справе зарабляюць беларусы?

Польскі журналіст пабываў у Беларусі і даведаўся ці сапраўды такія бедныя беларусы, як лічаць многія.

Безумоўна, самыя высокія заробкі ў беларускай сталіцы. Тое ж самае ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Германіі. Паводле звестак Белстата, сярэднестатыстычны менчук зарабляе 6,3 мільёна рублёў. За межамі Менска зарплаты адрозніваюцца і складаюць ад 4,25 млн. у Брэсцкай вобласці да 4,85 млн. у Менскай. Сярэдні заробак па Беларусі складае 4,9 млн. рублёў (529 даляраў па актуальным курсе Нацбанка Беларусі).

Пералік заробку на даляры з'яўляецца звычайнай справай для беларусаў. Мала хто ведае, колькі ў рублях каштуе квадратны метр жылля ў Менску ці колькі ён аддаў за прыгнаны з Германіі патрыманы «Фольксваген». Пры гэтым варта адзначыць, што статыстычныя дадзеныя аб сярэдняй зарплаце ў Беларусі часта бываюць памылковымі, піша Міхал Патоцкі (пераклад - charter97.org).

Паслугі ў сферы IТ лепей усяго аплачваюцца ў Беларусі. Работнік гэтай сферы атрымлівае 12,2 мільёна ў месяц. І гэта адпавядае маіх назіранням. Больш за ўсё добра апранутых беларусаў на шыкоўных аўто я бачыў каля галоўнага офіса Парку высокіх тэхналогій у Менску. Другое месца, што нечакана, займаюць працаўнікі нафтаперапрацоўчай галіны, якія зарабляюць 10,6 млн. Вышэй сярэдняга зарабляюць таксама шахцёры, рабочыя заводаў хімічнай і металургічнай прамысловасці, а таксама будаўнікі.

Лекары зарабляюць ужо менш, але таксама вышэй сярэдняга - 5,8 млн. Прыкладна столькі ж атрымліваюць выкладчыкі ВНУ і навукоўцы. Менш нагодаў для радасці ў настаўнікаў - 3,8 млн, афіцыянтаў - 3,4 млн, сельгас работнікаў - 3,35 млн, а ў самым нізе гэтага спісу знаходзяцца работнікі сацыяльнай апекі, якія могуць разлічваць усяго толькі на 2,8 млн.

Самай беднай катэгорыяй насельніцтва з'яўляюцца пенсіянеры. Сярэдняя пенсія складае каля 2 мільёнаў, а найменшая пенсія ў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, які штомесяц атрымлівае ўсяго толькі 3200 рублёў або 29 цэнтаў. Спецыяльная пенсія для яго як для былога старшыні Вярхоўнага савета была ўстаноўленая ў 1997 годзе і ў той час была даволі прыстойнай, але да гэтага часу не была змененая з улікам гіперінфляцыі. Гэта своеасаблівая помста беларускіх уладаў за апазіцыйныя погляды Станіслава Шушкевіча.

Можна сказаць, што беларускія заробкі адны з самых нізкіх не толькі ў Еўропе, але і ў СНД. Па дадзеных за 2012 год, у Менску зарабляюць у тры разы менш, чым у Маскве, на траціну менш, чым у Баку і трохі менш, чым у Кіеве. Пра ўзровень жыцця многіх беларусаў шмат гаворыць і адсотак ад прыбытку, які затрачваецца на харчаванне. Лічыцца, што чым ён больш, тым бядней грамадства. Беларусы трацяць на ежу больш за 40% даходаў, а палякі - 18%, хоць кошты на прадукты харчавання ў Беларусі вышэй.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках