28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі: «Камуналка» вырасце на траціну

41
Мінэканомікі: «Камуналка» вырасце на траціну

Кампенсацыю насельніцтвам паслуг ЖКГ у Беларусі плануецца павысіць у 2014 годзе да 35%.

Пра гэта заявіў учора ў «парламенце» намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфляцыя за 2014 год па разліках павінна скласці 11%. «Па гэтым паказчыку былі істотныя дэбаты, па яго рэгуляваных пазіцыях. Адна з такіх істотных пазіцый - пакрыццё насельніцтвам выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі», - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.

У цяперашні час насельніцтва неапраўдана мала плаціць за камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца дзяржавай, звярнуў увагу намеснік міністра. «Гэтая лічба складае каля 24%. У наступным годзе мы разлічваем з улікам павышэння рэальных даходаў насельніцтва павысіць пакрыццё насельніцтвам выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі да 35%», - сказаў Аляксандр Ярашэнка. Гэта асноўная рэгуляваная пазіцыя, якая закладвалася у індэкс спажывецкіх коштаў. «Агульная група спажывецкіх коштаў у нас будзе складаць каля 5%, базавая інфляцыя, манетарны складнік - каля 6%. У выніку за год мы плануем укласціся па інфляцыі не больш чым у 11%», - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Як паведаміў намеснік міністра эканомікі, доля выдаткаў у хатніх гаспадарках Беларусі на аплату паслуг ЖКГ складае 10%. Пры гэтым насельніцтва плаціць менш за 25% тарыфаў. У бюджэце назапашваюцца адпаведныя выдаткі, якія дайшлі ўжо да Br80 трлн., што супастаўна з пяцігадовым аб'ёмам фінансавання навукі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках