20 траўня 2024, панядзелак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт М'янмы амніставаў 69 палітвязняў

4
Прэзідэнт М'янмы амніставаў 69 палітвязняў

Улады абяцаюць, што да канца года на свабоду выйдуць усе палітычныя вязні.

Прэзідэнт М'янмы Тэйн Сэйн паведаміў пра вызваленне 69 палітычных зняволеных па амністыі. Сярод іх - двое ўнукаў былога лідара краіны генерала Не Віна. Родныя генерала, які кіраваў на працягу 26 гадоў, былі асуджаныя на смяротнае пакаранне ў 2002 годзе за «спробу дзяржаўнага перавароту», перадае BBC.

Тэйн Сэйн заявіў, што да пачатку наступнага года ён мае намер вызваліць усіх палітвязняў. Па дадзеных праваабаронцаў, у турмах застаецца каля 60 чалавек, асуджаных па палітычных матывах.

Вызваленне вязняў супала з візітам у М'янму высокапастаўленай дэлегацыі Еўразвяза.

Пераўтварэнні аўтарытарнай палітычнай сістэмы ў паўднёваазіяцкай краіне пачаліся ў мінулым годзе. 23 красавіка 2013 года ў М'янме пачаў працаваць толькі што абраны парламент, у які разам з праўладнымі партыямі ўпершыню за многія гады трапілі і апазіцыянеры на чале з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.

М'янма знаходзіцца пад уладай вайскоўцаў з 1988 года.

Пасля пачатку дэмакратычных пераўтварэнняў ЕЗ і ЗША адмянілі частку санкцый, уведзеных супраць кіраўніцтва краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках