18 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лясгасы падрыхтавалі да навагодніх святаў 170 тысяч елак

14
Лясгасы падрыхтавалі да навагодніх святаў 170 тысяч елак

На выбар пакупнікам прапануюць елкі і сосны, у тым ліку ў кадках. Таксама можна будзе набыць букеты з галінак хвойных дрэў.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Ружэна Навіцкая.

Па словах прадстаўніка Мінлясгаса, елачныя кірмашы ў Менску, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах рэспублікі запрацуюць напярэдадні каталіцкіх Калядаў. Таксама набыць навагоднія дрэвы можна будзе ў лясніцтвах краіны.

Частка нарыхтаваных елак і соснаў пойдзе на экспарт. «У апошнія гады навагоднія дрэвы, вырашчаныя ў беларускіх гадавальніках, карыстаюцца добрым попытам у Маскве і Санкт-Пецярбургу, у сувязі з гэтым Мінлясгас працягвае вывучаць попыт за мяжой», - дадала Ружэна Навіцкая. Ужо цяпер УП «Беллесэкспарт» вядзе перамовы з патэнцыйнымі пакупнікамі.

Нарыхтоўка елак і соснаў ажыццяўляецца на спецыялізаваных плантацыях, а таксама з ліку дрэў, якія высякаюцца па вытворчай неабходнасці - у парадку расчысткі трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках маладняк не падлягае захаванню, дадала спецыяліст.

Згодна з беларускім заканадаўствам, самастойная нарыхтоўка навагодніх дрэў без дазваленчых дакументаў забароненая. «Напярэдадні навагодніх святаў ахова ляснога фонду будзе ўзмоцненая, - адзначыла Ружэна Навіцкая. – Запланаваныя рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць навагоднія дрэвы. На аўтадарогах будзе выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках