18 траўня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі міністр падаў у адстаўку праз гадзіннік за $ 6 тысяч

20
Польскі міністр падаў у адстаўку праз гадзіннік за $ 6 тысяч

Кабінет міністраў Польшчы пакінуў кіраўнік транспартнага міністэрства і воднай гаспадаркі Славамір Новак.

Чыноўнік вымушаны быў сысці ў з пасады праз скандал з дарагім гадзіннікам за шэсць тысяч даляраў, які ён не ўнёс у вопіс сваёй маёмасці. Прэм'ер-міністр Дональд Туск прыняў адстаўку Славаміра Новака і прызначыў выканаўцу абавязкаў міністра транспарту і водных рэсурсаў, паведамляе Wirtualna Polska. Беларускія чыноўнікі носяць і больш дарагія гадзіннікі, але не дазваляюць сабе дзеля гэтага пакідаць службу. Летась блогеры выявілі храномэтр за 37 тысяч даляраў на руцэ Міхаіла Мясніковіча. Усе спробы высветліць паходжанне гадзінніка засталіся марнымі.

Пракуратура Польшчы падштурхнула Новака да пастановы аб адстаўцы, бо неадкладна пачала працэс пазбаўлення яго дэпутацкай недатыкальнасці. Паводле звестак праваахоўнікаў, Новак мусіў паказаць у спісе наручныя гадзіннікі вядомай фірмы, бо ён каштаваў больш за 17 тысяч злотых ці шэсць тысяч долараў, піша NEWSru.com.

Паводле закону, польскія чыноўнікі абавязаныя ўносіць у спецыяльны дакумэнт аб маёмасці ўсе прадметы і рэчы, кошт якіх перасягае 10 тысяч злотых. Дарагі гадзіннік на руцэ Новака выкрыў адзін з дэпутатаў польскага сэйма Анджэй Раманэк, напісаўшы на міністра заяву ў пракуратуру. Парламэнтар даведаўся пра гадзіннік Новака з мясцовых СМІ.

Польскія журналісты высветлілі, што былы кіраўнік транспарту і воднай гаспадаркі шчыльна супрацоўнічаў з бізнэсоўцамі, якія зарабляюць на кантрактах ад дзяржавы. Напрыклад, у адным штотыднёвым выданні з'явілася інфармацыя аб тым, што Новак абменьваўся гадзіннікамі з адным з прадпрымальнікаў.

Фота: gazetaprawna.pl

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках