Арыштаваны «за Беларусь без дыктатуры» выйшаў на волю (Відэа)
14- 16.11.2013, 18:15
- 18,264
Леанід Смоўж, арыштаваны 10 лістапада, вызвалены з турмы на вуліцы Акрэсціна.
Працоўнага са Стоўбцаў затрымалі пасля шэсця і мітынгу ў Лошыцы. На акцыю ён прыйшоў у цішотцы «За Беларусь без дыктатуры».
Працэс над Леанідам Смаўжом прайшоў 11 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Менска. Актывіста абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Пастанову аб адміністрацыйным арышце на пяць сутак прыняла суддзя Надзея Навіцкая. Хлуслівыя паказанні сведак супраць удзельніка шэсця ў Лошыцу далі супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымлівалі.
Напярэдадні Леанід Смоўж паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сіл. Мужчына заявіў, што апрануў футболку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасці - на працягу некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу.
Адзначым, што сустракаць актывіста прыйшлі журналісты Грамадскага расейскага тэлебачання, на якім быў паказаны сюжэт пра яго вызваленне.