14 траўня 2024, aўторак, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі «Аграмаштэхсэрвіса» скардзяцца на начальніка-тырана

52

Былы вайсковец тэрарызуе рабочых прадпрыемства.

Рабочыя пінскага прадпрыемства «Аграмаштэхсэрвіс» звярнуліся ў рэдакцыю сайта charter97.org з калектыўнай скаргай на кіраўніцтва прадпрыемства ў асобе Палхоўскага Васіля Сцяпанавіча.

«З моманту ўступлення на пасаду дырэктара нашага прадпрыемства Палхоўскі В.С. вядзе дзейнасць загадным спосабам, практычна кожны работнік прадпрыемства чуў у свой адрас пагрозы звальнення ў выпадку невыканання якіх-небудзь загадаў, нават калі яны не звязаныя з абавязкамі рабочага. Назіраецца зніжэнне загружанасці прадпрыемства, з прычыны чаго зніжэнне заробкаў рабочых. З красавіка 2013 года, калі нашым невялікім прадпрыемствам пачаў кіраваць Палхоўскі В.С., звольнілася больш за 12 чалавек. Хочам дадаць, што Палхоўскі В.С. усё жыццё праслужыў у арміі, выйшаў на пенсію палкоўнікам у запасе, што кажа аб яго неспрактыкаванасці ў сферы рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, чым і займаецца наша прадпрыемства», - гаворыцца ў звароце работнікаў.

Пад лістом падпісаліся адзінаццаць рабочых. Іх звесткі і подпісы захоўваюцца ў рэдакцыі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках