19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны кіроўца ўчыніў ДТЗ і знёс плот

28
У Менску п'яны кіроўца ўчыніў ДТЗ і знёс плот

У Менску ў ноч з 16 на 17 лістапада кіроўца ў стане моцнага ап'янення зладзіў ДТЗ і ўрэзаўся на аўтамабілі ў плот.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла кіраўніца прэс-службы ДАІ Менска Таццяна Харлінская.

Як патлумачыла прэс-сакратарка, позна ўначы ў ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы паступіла паведамленне аб тым, што легкавы аўтамабіль урэзаўся ў плот і знёс два пралёты па адрасе перавулак Землямерны, дом 5. На месца выехалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Яны выявілі гэты аўтамабіль і яго вадзіцеля, 1983 года нараджэння, у якога былі ўсе прыкметы моцнага ап'янення. Высветлілася, што ў ягонай крыві было 2,15 праміле алкаголю. Падчас разбору стала вядома, што ў лістападзе гэтага года ён ужо трапляўся за п'янае кіраванне і быў пазбаўлены правоў на тры гады.

Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што прыкладна за 100 м ад плоту п'яны кіроўца, седзячы за рулём, стукнуўся ў іншы аўтамабіль, які быў прыпаркаваны. Інспектарам ён не змог сказаць нічога зразумелага, а толькі патлумачыў, што нідзе не працуе. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа арт.317-1 «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)» КК Беларусі. Як вядома, санкцыя артыкула дазваляе канфіскаваць аўтамабіль, нават калі ён не належыць п'янаму кіроўцу. Гэтая пастанова ўступіла ў дзеянне 24 кастрычніка 2013 года.

Таццяна Харлінская адзначыла, што выпадак з гэтым п'яным кіроўцам ужо 14-ы факт паўторнага кіравання транспартным сродкам, які быў зафіксаваны ў Менску з пачатку 2013 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках