17 траўня 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Dzіeciuki закончылі тур па Польшчы канцэртам у Варшаве

Беларускамоўныя панкі з Гародні выступілі ў польскай сталіцы разам з гуртом The Ukrainians.

Канцэрт адбыўся ў клубе CDQ.

«Тур выдаўся вельмі добры, была выдатная падтрымка з боку палякаў і беларусаў. Мне асабіста больш за ўсё спадабалася ў мястэчку Пчолкі (Pszczółki) на Памор'і - там быў проста агонь», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org вакаліст гурта Dzieciuki Павел «Трабл».

Гітарыст гарадзенскага калектыву Алесь Дзянісаў адзначыў, што ў Польшчы гурт выступае часцей чым у Беларусі.

«Мы не ставім такой мэты, і, вядома, нам хацелася б больш граць у Беларусі, але з розных прычын выпадае так, як ёсць. Нам вельмі падабаецца граць у маленькіх гарадах: там вельмі ўтульна, нас вельмі добра прымаюць і на канцэрты прыходзяць людзі самага рознага веку. Нам таксама было вельмі прыемна граць на адной сцэне з The Ukrainians з Вялікабрытаніі. Гэта адзін з трох гуртоў, з якімі я хацеў выступіць разам», - падкрэсліў ён.

Алесь Дзянісаў дадаў, што цяпер расце спажывецкае пакаленне, і шмат маладых людзей думае, што за іх усё зробяць і ўсё прынясуць на сподачку.

«Маладыя гурты і выканаўцы думаюць, што зараз знойдуць нейкага прадусара і раскруцяцца як, напрыклад, Макс Корж. Вядома, што большасць з іх не знойдзе ніякіх прадусараў. Для нас мэта ў тым, што мы робім, і мы атрымліваем ад гэтага кайф. Гэта наша жыццё, і мы будзем граць, а не сядзець і чакаць прадусара, які нас кудысьці вывезе», - падрахаваў гітарыст пан-рок гурта з Гародні.

Нагадаем, інтэрв'ю з музыкамі гурта Dzieciuki было апублікавана на сайце charter97.org.

Dzeciuki. Фота: charter97.org
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках