5 траўня 2024, Нядзеля, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Расеі не ведае дату экстрадыцыі Баўмгертнера

5
Амбасада Расеі не ведае дату экстрадыцыі Баўмгертнера

Расейская амбасада ў Менску не мае звестак пра дату магчымай экстрадыцыі гендырэктараў «Уралкалію» з Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік консульскага аддзела амбасады РФ Ігар Карагін, перадае «Інтэрфакс».

«Такой інфармацыі ў нас няма, больш за тое, мы з ім на сустрэчы, якая прайшла, не абмяркоўвалі пытанні экстрадыцыі», - сказаў ён.

Пры гэтым Ігар Карагін падкрэсліў, што амбасада мае намер ініцыяваць наступную сустрэчу з Уладзіславам Баўмгертнерам ва ўстаноўленым парадку. «Такія сустрэчы павінны праходзіць не радзей за адзін раз на два месяцы», - сказаў прадстаўнік амбасады.

Між тым, сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што працэдура экстрадыцыі кіраўніка «Уралкалію» ў Расею выконваецца, у хуткім часе праблема будзе вырашаная.

«Па лініі нашых праваахоўных структур, па лініі генпракуратур выконваюцца адпаведныя міждзяржаўныя працэдуры, звязаныя з экстрадыцыяй дадзенага чалавека. Што тычыцца канкрэтнай даты выдачы, я не магу вам сказаць, але, наколькі мне вядома, усе неабходныя фармальнасці цяпер выкананыя, цяпер справа застаецца літаральна за невялікім», - сказаў Макей на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Як адзначыў Макей, на сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым бакі дамовіліся, каб падобнага роду прыватныя праблемы не накладвалі негатыўны адбітак на супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Баўмгертнер быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. 14 лістапада генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк сказаў, што лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнера ў Расею.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках