5 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка едзе ў Баку жабраваць

43
Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка едзе ў Баку жабраваць

Беларускі кіраўнік разлічвае, што Аліеў зноў выручыць яго на невялікую суму.

Такое меркаванне выказаў палітолаг Андрэй Суздальцаў, каментуючы сайту charter97.org візіт Лукашэнкі ў Баку.

«Сталіцу Азербайджана пастаянна наведваюць прадстаўнікі беларускага «істэблішменту». Туды пастаянна прыязджаюць прадстаўнікі сілавых ведамстваў, беларускага МЗС і так далей. Гэта, па-першае. Па-другое, звычайна Аляксандр Лукашэнка звяртаецца да Аліева, калі ў яго вялікія праблемы з фінансамі. Мы памятаем, што быў выпадак, калі Аліеў выручыў яго на невялікую суму. Вядома, здаецца, што сума не вялікая, але, як кажуць, з міру па нітцы... Бо дэвальвацыя будзе вялізным ударам па іміджу Лукашэнкі. Гэта значыць ён зноў едзе туды жабраваць», - мяркуе эксперт.

Палітолаг таксама адзначыў, што беларускі кіраўнік заўсёды бачыць у Баку варыянт рашэння нафтавых пытанняў.

«У выпадку абвастрэння сітуацыі з Масквой ён разлічвае праз нафтаправод Адэса-Броды атрымаць ад Азербайджана адпаведныя аб'ёмы нафты. Але тут таксама ўсё вельмі цікава, таму што беларускія НПЗ у любым выпадку не змогуць перапрацаваць 23 мільёны тон нафты, якая запытваецца ў Расеі. Таму, відавочна, Лукашэнка актыўна шукае магчымасць і рэсурсы займацца перапродажам сырой нафты, і гэтая нафтавая тэма пастаянна прысутнічае на парадку дня падчас сустрэч Лукашэнкі і Аліева», - падкрэсліў Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, да канца лістапада беларускі кіраўнік наведае з афіцыйным візітам Азербайджан.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках