5 траўня 2024, Нядзеля, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць рагачоўскага актывіста распачалі крымінальную справу

7
Супраць рагачоўскага актывіста распачалі крымінальную справу

У доме актывіста Дзяніса Дашкевіча прайшоў ператрус.

У Рагачове супраць мясцовага актывіста Дзяніса Дашкевіча ўлады распачалі крымінальную справу за «абразу прадстаўнікоў улады» на сайце vrogacheve.ru.

Пра гэта актывісту паведамілі ўвечары 19 лістапада двое міліцыянтаў, якія, па словах Дзяніса Дашкевіча, уварваліся да яго ў кватэру, і, не паказваючы ордэра, правялі ператрус. У выніку ў актывіста былі канфіскаваныя два сістэмныя блокі і мадэм «Белтэлекама». Якія-небудзь дакументы, у тым ліку аб узбуджэнні справы, міліцыянты пакінуць адмовіліся, паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Пасля іх сыходу, а 23:15 на тэлефон Дзяніса Дашкевіча тэлефанавалі невядомыя і маўчалі ў слухаўку. Зайшоўшы ж у скайп з кампутара сяброў 20 лістапада, актывіст убачыў шмат паведамленняў ад карыстальнікаў з дзіўнымі імёнамі. У іх гаварылася: «Ты дагуляўся! Ты хутка сядзеш!».

Больш за тое, раніцай на тэлефон жонкі актывіста пачалі тэлефанаваць з банка, дзе яна брала крэдыт на фотаапарат, і заяўляць, што яна не выплачвае крэдыт. І гэта пры тым, што сумы выплачваліся і пра гэта сведчаць квітанцыі. Ці звязаны гэты выпадак з мінулымі, Дзяніс Дашкевіч не ведае. Ён не выключае, што гэта можа быць простым супадзеннем або наўмыснай акцыяй уладаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках