5 траўня 2024, Нядзеля, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў дзесяць разоў

19
Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў дзесяць разоў

Колькасць замежных грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, з кожным годам павялічваецца.

Калі ў 2007 годзе колькасць замежнікаў складала каля 1.500 чалавек, то толькі за дзевяць месяцаў 2013 года - каля 15.000. Пра гэту тэндэнцыю 21 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Больш усяго працоўных мігрантаў прыбыло з Украіны (4.513 чалавек), Кітая (2.216), Турцыі (915), Літвы (864). Працуюць у Беларусі таксама, напрыклад, грамадзяне В'етнама, Бангладэш, піша БелаПАН.

Па словах Бягуна, пераважная большасць рабочых-імігрантаў заязджае ў Беларусь па рабочых спецыяльнасцях (8.600), у першую чаргу, гэта кваліфікаваныя рабочыя і спецыялісты (2.000), работнікі, якія занятыя ў сельскай гаспадарцы (565), кіраўнікі (539), работнікі гандлю і сферы абслугоўвання насельніцтва (565).

Асноўнымі прычынамі росту патоку замежнай працоўнай сілы прадстаўнік МУС назваў павышэнне ў Беларусі актыўнасці інвестараў, звязанай з рэалізацыяй буйных інвестыцыйных праектаў, узрослую актыўнасць беларускіх наймальнікаў у частцы прыцягнення рабочых-імігрантаў (за дзевяць месяцаў МУС выдадзена 270 дазволаў на масавае прыцягненне замежнай працоўнай сілы), павышэнне мабільнасці нацыянальных працоўных рэсурсаў, што вядзе да павелічэння колькасці беларусаў, якія выязджаюць на працу за мяжу - як самастойна, так і праз ліцэнзіятаў, якія маюць неабходныя дазволы МУС.

Аляксей Бягун падкрэсліў, што са свайго боку Беларусь «стварае досыць цывілізаваныя ўмовы для прыцягнення замежнай працоўнай сілы». Прыняты цэлы шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць гэтыя пытанні. У першую чаргу, гэта закон аб знешняй працоўнай міграцыі, які вызначае механізм працаўладкавання замежных грамадзян у Беларусі.

Негатыўным аспектам такой палітыкі прадстаўнік МУС назваў тую акалічнасць, што наймальнікі, на жаль, «пачынаюць некалькі злоўжываць працэдурамі прыцягнення замежнай працоўнай сілы, і пачынаюць выкарыстоўваць нелегальную замежную працоўную сілу для вырашэння як кароткатэрміновых пытанняў, прыцягваючы замежнікаў на тэрмін да аднаго месяца, так і на больш доўгатэрміновы перыяд».

Такія выпадкі выяўляюцца практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, на іх МУС неадкладна рэагуе, адзначыў Бягун. У выпадку парушэнняў да адказнасці прыцягваюцца як наймальнікі, так і замежнікі, аж да дэпартацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках