3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч назваў памер падатку на аўто

441
Мясніковіч назваў памер падатку на аўто

Уладальнікам «Жыгулёў» прыйдзецца заплаціць Br390 тысяч дзяржпошліны ў год, «Мэрсэдэса» - Br1 мільён.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць непапулярнай, але неабходнай мерай увядзенне дзяржпошліны на допуск да руху транспартных сродкаў, піша «Інтэрфакс».

«Для «Жыгулёў» гэта складзе Br390 тыс. у год, для «Фальксвагена» - Br650 тыс., за «Мэрсэдэс» трэба будзе выплаціць Br1 млн. Усё гэта мэтавым чынам пойдзе на дарогі», - заявіў кіраўнік урада, выступаючы ў пятніцу ў «парламенце».

«Так, мера можа быць непапулярная, але мы прасілі б вас падтрымаць», - сказаў Мясніковіч, звяртаючыся да «парламентароў».

Ён таксама адзначыў, што гэты год быў «вельмі складаным», ён характарызаваўся «збегам неспрыяльных знешніх умоў і ўнутраных фактараў», піша БелаПАН.

«Пагоршыліся ўмовы гандлю ў калійнай і нафтавай сферах. Паводле ацэнак, за кошт пагаршэння знешніх фактараў мы недабралі 5,4% ВУП», - сказаў Мясніковіч. У такіх умовах, адзначыў ён, «галоўнае - захаваць калектывы, рынкі, працаваць рэнтабельна».

Мясніковіч яшчэ раз заявіў, што крыніцамі папаўнення золатавалютных рэзерваў і забеспячэння выплат па зняшняй дзяржпазыцы ў Беларусі павінны з'яўляцца сродкі ад прыватызацыі дзяржуласнасці.

«Мы лічым, што нарошчваць золатавалютныя рэзервы і выплачваць міжнародныя пазыкі трэба толькі за кошт прыватызацыі, і тады можна будзе падтрымліваць у нармальным стане плацежны баланс і забяспечваць эканамічную бяспеку», - заявіў ён.

«Гэта бяспечней, чым браць новыя крэдыты. А то ў нас жа як бывае: грошы ўзялі і прасвісталі іх невядома куды», - дадаў кіраўнік урада.

Мясніковіч нагадаў, што ў 2014 годзе Беларусь разлічвае атрымаць ад прыватызацыі дзяржуласнасці $2,5 млрд.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 441

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках