2 траўня 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліпковіч: Навошта плаціць падаткі на міліцыянтаў, якія хлусяць у судзе? (Відэа)

69

Блогер перакананы, што з ініцыятывы ўладаў увесці падатак на «дармаедаў» нічога не выйдзе.

«Ёсць такая фраза: падаткі - гэта плата за цывілізацыю. А што рабіць, калі цывілізацыя, якая будуецца на мае падаткі, мяне не задавальняе?» - задаецца пытаннем блогер Яўген Ліпковіч у праграме «Гутарка Жбанкова» на «Белсате».

У праграме блогер заявіў, што падтрымлівае тых, хто не хоча плаціць падаткі, так як гэтыя сродкі трацяцца ўладамі і выкарыстоўваюцца неэфектыўна: «За што мы павінны плаціць падаткі? На міліцыянтаў, якія хлусяць у судзе? На іх утрыманне? На вар'яцтвы, звязаныя з «Дажынкамі», якія нікому не падабаюцца і адпужваюць людзей? На БРСМ, на які накіроўваецца $6 млн штогод, а пасля аказваецца, што там растуць тэрарысты? На тэлебачанне, якое многія не глядзяць? Чаму за гэта мы павінны плаціць?»

Новы падатак на «дармаедаў», які плануюць увесці ўлады Беларусі, блогер назваў вельмі непапулярным крокам. Ліпковіч лічыць, што «нічога нармальнага з гэтага не атрымаецца». «Узамен за падаткі дзяржава нешта прапаноўвае. А што прапануе наша дзяржава? Толькі міліцыянтаў, якія хлусяць, сведчачы супраць мяне самога? Так ідзіце ж вы, хлопцы... За гэта ніхто не гатовы плаціць», - адзначае блогер.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках