19 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Оперны флэш-моб у менскім гіпермаркеце (Відэа)

32

У гіпермаркеце Bigzz гучала опера Станіслава Манюшкі.

Артысты камернага музычнага тэатра «Галерэя» пры падтрымцы музычнага дома «Класіка» зладзілі першы ў Беларусі оперны флэш-моб, піша БелаПАН.

Імправізаваны канцэрт стаў нечаканасцю для наведвальнікаў менскага гіпермаркета. Замест таго каб займацца шопінгам, пакупнікі захоплена слухалі артыстаў, якія раптам апынуліся сярод іх.

Фрагменты з оперы Станіслава Манюшкі Verbum nobile, знакамітыя хіты Лучана Павароці і Фрэнка Сінатры, выкананыя маладымі вакалістамі і ўжо масцітымі спевакамі пад акампанемент камернага аркестра, прымусілі менчукоў забыцца пра справы і занурыцца ў свет музыкі.

Такім чынам артысты «Галерэі» запрасілі ўсіх пераканацца ў тым, што опернае мастацтва даступнае кожнаму і кожны зможа знайсці ў ім штосьці цікавае для сябе.

Праверыць гэта сцверджанне можна таксама 24 лістапада ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў на прэм'еры лірыка-камедыйнай оперы Verbum nobile і 17 снежня на тэатралізаваным канцэрце «Музычная дуэль Павароці і Сінатры».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках