15 траўня 2024, Серада, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх прадпрыемстваў звольняць 170 тысяч работнікаў

224
З беларускіх прадпрыемстваў звольняць 170 тысяч работнікаў

«Мадэрнізацыя» абернецца масавым звальненнем працаўнікоў прадпрыемстваў.

Пра гэта заявіў старшыня ГА «Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» (МССПіП) Уладзімір Карагін, перадае «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што сёння стаіць пытанне працаўладкавання 170 тысяч работнікаў, якія будуць звольнены ў выніку «мадэрнізацыі» дзяржпрадпрыемстваў. «Значная частка з іх - гэта жанчыны ва ўзросце 50 гадоў, якія жывуць у раённых гарадах. І нікуды яна не паедзе - беларусы не любяць пераязджаць. Таму аптымальны варыянт - гэта стварэнне прыватных кампаній у райцэнтрах пад гэтую катэгорыю работнікаў. Тым больш што ёсць дэкрэт «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці», які дае льготы пры стварэнні прадпрыемстваў колькасцю да 100 чалавек: сем гадоў яны могуць працаваць без выплаты падатку на прыбытак, без абавязковай выплаты валютнай выручкі і мытных збораў пры ўвозе абсталявання», - адзначыў Уладзімір Карагін.

Раней прадстаўнікі ўладаў ужо заяўлялі пра тое, што «мадэрнізацыя» абернецца масавымі скарачэннямі на некаторых прадпрыемствах. У прыватнасці, з «Белшыны» збіраюцца звольніць трэць работнікаў. Пра гэта ішла размова ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам 16 жніўня.

Аб масавых звальненнях у гэтым годзе неаднаразова паведамлялі работнікі і іншых буйных прадпрыемстваў. Рабочыя «Гарызонта» паведамлялі сайту charter97.org аб тым, што з заводу звольненыя больш за сто чалавек.

У той жа час са шматлікіх прадпрыемстваў людзі сыходзяць са сваёй волі праз нізкія заробкі. Супрацоўнік МАЗа пісаў пра тое, што ў канцы жніўня штодня завод пакідалі блізу 12-15 чалавек. У асноўным, гэта выпускнікі вучылішчаў і тэхнікумаў, якія адпрацавалі на прадпрыемстве паводле размеркавання. Рабочыя ў масавым парадку звальняліся і з Менскага трактарнага завода, не атрымаўшы абяцанай зарплаты. Кіраўніцтва прадпрыемства пры гэтым працягвала сцвярджаць, што праблем з рэалізацыяй прадукцыі няма.

Нагадаем, аб правядзенні «мадэрнізацыі» было абвешчана год таму пасля нарады ў Лукашэнкі, на якой паўстала рабром пытанне пераарыентацыі беларускай эканомікі на выпуск імпартазамяшчальнай і экспартнай прадукцыі. Паводле задумы ўладаў, яна «дазволіць за кошт павышэння прадукцыйнасці працы забяспечыць рост жыццёвага ўзроўню насельніцтва і развязаць праблему дасягнення ўстойлівага дадатнага сальда замежнага гандлю, яго збалансаванасці, павысіць канкурэнтаздольнасць тавараў».

Напісаць каментар 224

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках