17 траўня 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія прадпрымальнікі адмаўляюцца плаціць падаткі

64
Берасцейскія прадпрымальнікі адмаўляюцца плаціць падаткі

Безвынікова завяршылася сустрэча прадпрымальнікаў, якія гандлююць на берасцейскім рынку «ЦУМ», з прадстаўнікамі ўладаў.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, у сустрэчы бралі ўдзел блізу 100 ІП, якія працуюць на гэтым рынку, што размешчаны ў цэнтры горада. Індывідуальныя прадпрымальнікі заявілі, што не змогуць працаваць з 1 снежня, таму што ў іх да таго часу ўжо павінны быць сертыфікаты на тавары, якія ў асноўным завозяцца з аптовых рынкаў Масквы. «У расейскай сталіцы, дзе мы набываем тавар, атрымаць на яго сертыфікаты немагчыма, - заявіла старшыня рады рынка «ЦУМ» Алена Кустус, - Застаецца адно выйсце: пакуль наш урад не развяжа праблему - падаваць «нулявыя дэкларацыі», г.зн. дакументы, якія пацвярджаюць адсутнасць руху сродкаў на рахунках прадпрымальнікаў».

Дакладнага адказу ад чыноўнікаў на пытанне, як паступіць у сітуацыі, якая складваецца, каб не быць пакаранымі, гандляры так і не пачулі. Затое супрацоўнікі органаў выканаўчай улады зноў сталі спасылацца на нормы тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці». Са слоў Алены Кустус, «мы яшчэ раз пачулі, што павінны працаваць у цывілізаванай краіне і мець сертыфікаты на тавар, які рэалізуем».

Закраналася на сустрэчы і тэма стварэння ў Беларусі аптовых баз, праз якія ІП маглі б браць на рэалізацыю тавары лёгкай прамысловасці. Аднак, як заўважылі прадпрымальнікі, размовы на гэты конт вядуцца з 2005 года, але базы так і не з'явіліся.

У выніку берасцейскія прадпрымальнікі праінфармавалі прадстаўнікоў аблвыканкама, якія прыйшлі на сустрэчу, што з 1 снежня, як і задумвалі ў цяперашніх умовах, будуць падаваць «нулявыя дэкларацыі». Па сутнасці справы яны пацвердзілі свае ранейшыя намеры згарнуць гандаль з надыходам каляндарнай зімы.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках