19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліцэістка «замінавала» вакзал у Гомелі

7
Ліцэістка «замінавала» вакзал у Гомелі

Навучэнка Касцюковіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя паведаміла аб мінаванні вакзала ў Гомелі.

«У Гомелі па тэлефоне «102» патэлефанавала невядомая і паведаміла, што замінаваны вакзал. У ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў у будынках двух вакзалаў горада выбуховая прылада не выяўленая, інфармацыя не пацвердзілася», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак у МУС Беларусі.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што тэлефанавала навучэнка Касцюковіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя, жыхарка пасёлка Касцюкоўка Гомельскага раёна. Дзяўчыну 1997 года нараджэння затрымалі. Прычыны званка невядомыя.

«Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы» Крымінальнага кодэкса Беларусі», - праінфармавалі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках