5 траўня 2024, Нядзеля, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя запатрабавала адстаўкі ўрада

12
Украінская апазіцыя запатрабавала адстаўкі ўрада

Кабінет міністраў Мікалая Азарава абвінавачваюць у «здрадзе нацыянальным інтарэсам» краіны.

Лідары апазіцыі Арсень Яцанюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок зарэгістравалі ў парламенце праект пастановы аб адстаўцы ўрада Украіны. Пры гэтым тэкст законапраекта пакуль адсутнічае на сайце Рады, піша «Корреспондент».

Як паведамляецца, апазіцыя сабрала 166 подпісаў за адстаўку ўрада пры мінімальна неабходных 150.

Дэпутаты лічаць, што ўрад парушыў закон «Аб асновах унутранай і замежнай палітыкі». У сувязі з гэтым яны патрабуюць прыняць рэзалюцыю недаверу Кабінету міністраў у сувязі са «здрадай нацыянальных інтарэсаў дзяржавы».

Нагадаем, раней, 21 лістапада Вярхоўная Рада Украіны ў прысутнасці назіральнікаў ад Еўрапарламента не змагла прыняць ні адзін варыянт з шасці законапраектаў, якія прадугледжваюць лячэнне асуджаных грамадзян за мяжой і неабходных для падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ. Галасаванне завяршылася пад агульныя крыкі апазіцыйных нардэпаў «Ганьба!» на адрас калегаў з самай вялікай фракцыі Партыі рэгіёнаў і фракцыі Кампартыі, бо менавіта яны не падтрымалі ні адзін з дакументаў. Адзіным рэгіяналам, які падтрымаў чатыры з шасці законапраектаў, стаў Нестар Шуфрыч. Разам з ім адзін з законапраектаў падтрымала «рэгіяналка» Ірына Беражная. Астатнія прадстаўнікі кіруючай партыі не прагаласавалі, з-за чаго Рада не змагла набраць больш 195 галасоў.

На фоне ўсяго гэтага Кабінет міністраў Украіны вырашыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання ПА з Еўразвязам, а таксама прыняў распараджэнне, згодна з якім ўрад ініцыюе стварэнне трохбаковай камісіі пры ўдзеле Еўрапейскага Звяза і Расейскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін тут жа заявіў, што Масква гатовая да трохбаковых перамоў для вырашэння пытанняў, звязаных з магчымым падпісаннем пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

28-29 лістапада ў Вільні адбудзецца саміт Еўрапейскага Звяза. На ім чакалася падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Для гэтага Украіне заставалася прыняць некалькі законапраектаў і вырашыць пытанне зняволенага экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка. У апошні час Кіеў дэманстраваў рашучасць на шляху да еўраінтэграцыі. Аднак, 9 лістапада ў Расеі адбылася таемная сустрэча прэзідэнтаў Януковіча і Пуціна, змест якой застаецца невядомым. Пасля гэтага ўкраінская ўлада рэзка змяніла рыторыку.

Пастанова Кабміна выклікала ўсплёск шматтысячных пратэстаў у Кіеве і іншых буйных гарадах Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках