29 красавiка 2024, панядзелак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Лазар адзначае дзень народзінаў у СІЗА КДБ

14
Ксёндз Лазар адзначае дзень народзінаў у СІЗА КДБ

Сёння - дзень народзінаў Уладзіслава Лазара.

Ксёндз сустракае яго ў камеры следчага ізалятара КДБ. Праз пару дзён ён можа адзначыць яшчэ адну дату - паўгода з дня арышту. Да гэтага часу следчыя органы не далі больш-менш канкрэтных звестак пра справу арыштаванага святара. Яму не дазволілі ніводнага спаткання, забаранілі перадаваць Біблію і ружанец. Гэта дае падставы праваабаронцам і назіральнікам меркаваць, што на святара аказваецца псіхалагічны ціск і, калі да гэтага часу няма ніякіх звестак, то, хутчэй за ўсё, ён пакуль не даў следчым патрэбнага выніку, піша «Народная воля».

Тым часам, тысячы людзей, каб падтрымаць Уладзіслава Лазара, накіравалі яму паштоўкі, нават разумеючы, што яму іх не перададуць, і ён у бліжэйшы час нават не даведаецца пра гэтыя праявы салідарнасці. За час ізаляцыі святара ў яго было кароткае спатканне з папскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці.

Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый звярнуліся да міжнародных арганізацый з просьбай прызнаць Уладзіслава Лазара вязнем сумлення. Сотні вернікаў штодня заказваюць імшу за арыштаванага святара. Частку сабраных подпісаў (гэта больш за 5 тысяч) перадалі ў Генпракуратуру і КДБ. Збор подпісаў працягваецца. Прадстаўнікі інтэлігенцыі таксама звярнуліся ў гэтыя ведамствы просьбай выпусціць Уладзіслава Лазара пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках