14 траўня 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі прапанаваў адмяніць візы для беларусаў

30
Радаслаў Сікорскі прапанаваў адмяніць візы для беларусаў

Міністр замежных спраў Польшчы лічыць, што неабходна пайсці на палягчэнне візавага рэжыму з Беларуссю.

Еўрапейская камісія ўчора прапанавала адмяніць візы для грамадзян Малдовы. Падобнае можна было б прапанаваць Беларусі, але каб гэта зрабіць, Беларусь павінна выканаць чатыры ўмовы, лічыць міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, перадае «Радыё Рацыя».

«Польшча дае вельмі шмат шэнгенскіх віз у Беларусі. Польшча таксама прапанавала, падпісала і ратыфікавала Пагадненне аб малым памежным руху. Але каб можна было адмяніць шэнгенскія візы, трэба выканаць чатыры ўмовы: трэба мець мяжу пад кантролем, пагадненне аб рэадмісіі, біяметрычныя пашпарты, базы дадзеных гэтых пашпартоў, а таксама павінен быць адпаведны палітычны клімат паміж гэтай краінай і Еўразвязам. Некаторыя з гэтых умоў адсутнічаюць у выпадку Беларусі», - заявіў ён.

Нагадаем, у пачатку лістапада Польшча прапанавала Беларусі пайсці на ўзаемную адмену віз. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка.

«Мы выступаем за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю і адмену віз. Польшча - прыхільнік таго, каб цалкам адмяніць візы з Беларуссю», - сказаў тады кіраўнік польскай дыпламатычнай місіі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках